Былы прэзыдэнт Польшчы шукае працу
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        21.10.2017 13:45
                    
                                 
                
                
                    «Fakt» паведамляе, што Браніслаў Камароўскі вырашыў балятавацца на выбарах у Эўрапейскі парлямэнт. 
                
                
                    
                         Браніслаў Камароўскіcommons.wikimedia.org/ CC BY-SA 2.0
Браніслаў Камароўскіcommons.wikimedia.org/ CC BY-SA 2.0
                     
                
                
                
               
                
                         Браніслаў Камароўскі быў міністрам, старшынёй Сэйму, прэзыдэнтам Польшчы, і па меншай меры дэпутатам. Сёньня ён толькі «спадар Камароўскі», і гэта былому прэзыдэнту надакучыла, – кажа знаёмы Браніслава Камароўскага для штодзёнкі «Fakt». Паводле выданьня, былы прэзыдэнт плянуе вяртацца ў палітыку.
«Fakt» паведамляе, што былы прэзыдэнт вырашыў балятавацца на выбарах у Эўрапейскі парлямэнт. Штодзёнка прыводзіць словы знаёмага былога кіраўніка дзяржавы, які сьцьвярджае, што Камароўскі ўжо не перажывае паразы на прэзыдэнцкіх выбарах (на якіх прайграў з Анджэем Дудам - рэд.) і стаў думаць пра будучыню. Інфармацыя аб плянах Камароўскага дайшла да палітыкаў Грамадзянскай плятформы, ад якой ён хоча змагацца за мандат эўрадэпутата.
Адзін з палітыкаў партыі, зь якім гутарыў «Fakt», кажа, што прычынай такіх плянаў былога прэзыдэнта зьяўляюцца, між іншага, грошы. – Пэнсія былых прэзыдэнтаў ня ёсьць высокай, а жонка Браніслава не працуе. Брусэль дае будучыню. Я толькі ня ведаю, як у яго з ангельскай мовай, – сказаў палітык.
яс