Logo Polskiego Radia
Print

Выбары ў Аўстрыі: другімі сталі сацыял-дэмакраты

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.10.2017 10:09
Міністар замежных спраў Сэбасцьян Курц можа стаць самым маладым прэмʼерам у Эўропе – яму 31 год.
Кіраўнік МЗС Аўстрыі Сэбасцьян КурцКіраўнік МЗС Аўстрыі Сэбасцьян КурцPAP/EPA/CHRISTIAN BRUNA

Выбары ў Аўстрыі: другімі сталі сацыял-дэмакраты
Кансэрватыўная Аўстрыйская народная партыя перамагла на датэрміновых парлямэнцкіх выбарах, а на другое месца ўзьнялася Сацыял-дэмакратычная партыя.
Так, партыя дзеючага кіраўніка МЗС Аўстрыі Сэбасцьяна Курц набрала 31,5%. А сацыял-дэмакраты пацясьнілі ўльтраправых з Партыі свабоды й забясьпечылі сабе другое месца дзякуючы галасам, аддадзеным па пошце – 26,9%.
У выніку правыя фінішавалі трэцімі з адставаньнем толькі ў 0,9% (26%).
Чацьвёртай з вынікам 5,3% стала лібэральная партыя NEOS, пятым – сьпіс Пэтэра Пільца (4,4%). А «зялёныя» так і ня здолелі пераадолець мінімальны бар'ер у 4%.
Афіцыйныя вынікі выбараў абвесьцяць у чацьвер, 19 кастрычніка.
Па выніках парлямэнцкіх выбараў у Аўстрыі міністар замежных спраў Сэбасцьян Курц можа стаць самым маладым прэмʼерам у Эўропе – палітыку ўсяго 31 год.

корреспондент/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт