Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчу прыедзе «Бумбокс»

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 13.10.2017 16:07
Канцэрты аднаго з самых вядомых украінскіх гуртоў адбудуцца ў Гданьску, Варшаве і Ўроцлаве на пачатку лістапада.
Гурт "Бумбокс". Фота: прэсавыя матэрыялы гуртуГурт "Бумбокс". Фота: прэсавыя матэрыялы гурту

Празь месяц у Польшчу прыяжджае адзін з найбольш вядомых сучасных украінскіх гуртоў – «Бумбокс». Пра гэта паведамляюць прэс-агенты музыкаў. 9 лістапада ўкраінскі хіп-хоп гурт выступіць у Гданьску, 10 лістапада - у Варшаве, а 11 лістапада – ва Ўроцлаве.

У Польшчу «Бумбокс» зьбіраецца прывезьці новы міні-альбом пад назвай «Голий Король». У яго ўвайшлі 6 кампазыцыяў: «Колишня», «Голий Король», «Болельщик», «Сталеві квіти» й «Вечір в Ріо». Таксама на канцэрце прагучыць хіт апошніх гадоў – песьня «Люди»

Альбом «Голий Король» быў упершыню прадстаўлены слухачам у жніўні гэтага году. Ва Ўкраіне і Заходняй Эўропе выступы новага канцэртнага туру «Бумбокса» наведалі 40 тысячаў чалавек.

«Ва ўсіх хто прыйдзе на канцэрты «Бумбоксу» ў Гданьску, Варшаве і Ўроцлаве будзе магчымасьць пабачыць гурт у новым складзе, ацаніць новую аранжыроўку песень, а таксама ўбачыць відэашоў», – паведамляюць музыкі. Больш інфармацыі пра канцэрт можна атрымаць на старонцы гурту «Бумбокс» у Фэйсбуку.

ап/«Бумбокс»

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт