Logo Polskiego Radia
Print

У Эўрапейскім судзе адбудуцца чарговыя слуханьні па Белавескай пушчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.10.2017 09:17
Польскі бок хоча, каб на гэты раз яны прайшлі перад Вялікай палатай суду.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

У Эўрапейскім судзе адбудуцца чарговыя слуханьні па Белавескай пушчы
Польскі бок хоча, каб на гэты раз яны прайшлі перад Вялікай палатай суду.
17 кастрычніка ў Эўрапейскім судзе адбудуцца чарговыя слуханьні, датычныя вырубкі Белавескай пушчы.
Прэс-сакратар польскага Міністэрства аховы навакольнага асяродзьдзя Аляксандар Бжузка (Alaksander Brzózka) расказаў, што да апошняга адказу на прапанову Эўракамісіі пакараць Польшчу штрафам нібыта за невыкананьне загаду аб прыпыненьні выразкі дрэваў, польскі бок далучыў просьбу аб правядзеньні слуханьняў перад Вялікай палатай Эўрапейскага суду.
„У сувязі з прэцэдэнтым характарам справы мы прапанавалі, каб яна разглядалася не адным чалавекам, але Вялікай палатай, і суд нашую просьбу задаволіў”, - сказаў Аляксандар Бжузка.
Прэс-сакратар Міністэрства аховы навакольнага асяродзьдзя дадаў таксама, што работы, якія ў Белавескай пушчы праводзіць ведамства й прадпрыемства „Дзяржаўныя лясы”, не парушаюць законаў.
Вялікая палата Эўрапейскага суду складаецца з 15 судзьдзяў. Апошнія слуханьні бакоў па справе Белавескай пушчы прайшлі перад адным зь судзьдзяў.
Нагадаем, на Польшчу ў Эўрапэйскі суд паскардзілася Эўракамісія. Паводле яе, вырэзваючы дрэвы ў Белавескай пушчы палякі парушаюць некаторыя правілы ЭЗ па ахове навакольнага асяродзьдзя.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт