Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве казачны герой вучыць дзяцей карыстацца транспартам (ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 10.10.2017 18:58
Яго завуць Спадар Білецік і ён адкажа на ўсе пытаньні школьнікаў, у тым ліку й цяжкія.
Спадар Білецік з варшаўскімі дзецьмі Спадар Білецік з варшаўскімі дзецьмі youtube.com/screen

Упраўленьне гарадзкога транспарту Варшавы пачало сацыяльна-грамадзкую кампанію, адрасаваную дзецям.

Ці ўсе дзеці ведаюць, што такое прыпынак і як імі карыстацца? Ці ўсім малодшым школьнікам вядома, як бясьпечна перамяшчацца па горадзе на гарадзкім транспарце й як сябе паводзіць у аўтобусе, трамваі ды мэтро? Адказы на гэтыя й шэраг іншых дзіцячых пытаньняў ведае Спадар Білецік (Pan Bilecik), якога прыдумалі гарадзкія транспартнікі ў адукацыйных мэтах.

Упраўленьне гарадзкога транспарту падрыхтавала міні-сэрыял, у якім Спадар Білецік тлумачыць школьнікам правілы перамяшчэньня па сталіцы грамадзкімі транспартнымі сродкамі. Сэрыял даступны ў інтэрнэце.

Акрамя таго, відэа-ролікі таксама паказваюць у варшаўскіх школах, а паказы суправаджаюць сустрэчы з супрацоўнікамі транспартнага ўпраўленьня, якія тлумачаць, для прыкладу, як культурна сябе паводзіць на транспарце. Сярод тэм ёсьць таксама больш складаныя, напрыклад, як працуе электрычны аўтобус і чаму ён карысны для гораду.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт