У Менску пачынае працу юрыдычная прыёмная для замежнікаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        10.10.2017 09:17
                    
                                 
                
                
                    Юрыст будзе аказваць інфармацыйную дапамогу бежанцам, мігрантам і асобам без грамадзянства па шырокім коле пытаньняў.
                
                
                    
                         pixabay.com/Public Domain CC0
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Праваабарончая арганізацыя Human Constanta адкрывае ў Менску бясплатную юрыдычную прыёмную для кансультацый замежных грамадзян, у тым ліку мігрантаў, бежанцаў і асоб без грамадзянства.
Як паведамляецца ў прэс-рэлізе арганізацыі, прыёмная будзе працаваць у некалькіх фарматах: кансультацыі па тэлефоне й электроннай пошце, а таксама асабістыя кансультацыі ў офісе па папярэдняй дамоўленасьці.
Юрыст будзе аказваць інфармацыйную дапамогу бежанцам, мігрантам і асобам без грамадзянства па шырокім коле пытаньняў, якія тычацца іх правоў на тэрыторыі Беларусі. Гэта, для прыкладу, атрыманьне віду на жыхарства, працэдура рэгістрацыі, працаўладкаваньне, мэдыцынскае забесьпячэньне, права на адукацыю, сытуацыі высылкі, дэпартацыі з краіны, зварот за прыстанішчам й іншыя. Зьвярнуцца ў прыёмную можна будзе зь любога рэгіёну Беларусі.
Юрыдычная прыёмная будзе працаваць чатыры дні на тыдзень: панядзелак, аўторак, серада й пятніца з 11.00 да 16.00. Тэлефон: +375-44-562-38-42, e-mail: legalhumanconstanta@gmail.com.
паводле радыё рацыя/вс