Качыньскі і Дуда вырашаюць разыходжаньні па рэфармаваньні судовай сыстэмы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        06.10.2017 18:12
                    
                                 
                
                
                    Гэта ўжо трэцяя сустрэча Прэзыдэнта РП і старшыні кіруючай партыі ў Польшчы, тэма якой рэформа судовай сыстэмы ў Польшчы.
                
                
                    
                         Я.Качыньскі прыехаў на сустрэчу з Прэзыдэнтам РП А.Дудам у БэльвэдэрPAP/Jakub Kamiński
Я.Качыньскі прыехаў на сустрэчу з Прэзыдэнтам РП А.Дудам у БэльвэдэрPAP/Jakub Kamiński 
                     
                
                
                
               
                
                         Гэта ўжо трэцяя сустрэча Прэзыдэнта РП і старшыні кіруючай партыі ў Польшчы, тэма якой рэформа судовай сыстэмы ў Польшчы.
Палітыкі сустрэліся ў прэзыдэнцкай рэзыдэнцыі Бэльвэдэр у Варшаве.
- Гэтая сустрэча зьяўляецца звычайнай працэдурай па вызначэньні рэформы дзяржавы паміж прэзыдэнтам і парлямэнцкай большасьцю, сказаў кіраўнік кабінэту Прэзыдэнта Кшыштаф Шчэрскі. Ён дадаў таксама, што  прэзыдэнт чакае на прапановы Яраслава Качыньскага.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда не падпісаў усіх законапраектаў аб рэфармаваньні судовай сыстэмы ў Польшчы і падрыхтаваў свае прапановы. Яраслаў Качыньскі імкнецца прасунуць законапраекты падрыхтаваныя Сэймам.
яс