Нарвэгія не падпіша дамовы аб забароне ядзернай зброі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        06.10.2017 15:07
                    
                                 
                
                
                    Пра гэта заявіла прэмʼер-міністар Нарвэгіі, павіншаваўшы сёлетняга ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру. 
                
                
                    
                         pixabay.com/Public Domain CC0
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Прэмʼер-міністар Нарвэгіі Эрна Сольбэрг заявіла, што яе ўрад не падпіша дамовы аб забароне ядзернай зброі.
Спачатку прэмʼер-міністар павіншавала Міжнародную кампанію па ліквідацыі ядзернай зброі, якая атрымала Нобэлеўскую прэмію міру за 2017 год, а затым Эрна Столбэрг адзначыла, што яе ўрад не падпіша дамовы аб забароне ядзернай зброі. – Мы ня будзем падпісваць нічога, што б падарвала пазыцыю NATO, пакуль ёсьць краіны, якія валодаюць ядзернай зброяй, NATO таксама будзе мець такую зброю».
Нарвэскае аддзяленьне Міжнароднай кампаніі за адмену ядзернай зброі ICAN часта крытыкавала палітыку ўраду Нарвэгіі па пытаньні раззбраеньня і забароны ядзернай зброі. У 2015 годзе Міністэрства замежных спраў Нарвэгіі адмовілася ад фінансавай падтрымкі для ICAN.
яс