Logo Polskiego Radia
Print

У польскай вёсцы баксэрскі мяшок абараняе прыпынак ад вандалаў (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.09.2017 19:06
«Калі нехта ня ведае, куды дзець сваю энэргію, дык няхай лупіць па мяшку, а не па прыпынку».

Солтыс вёскі Тшэбеж, якая разьмешчаная ў Заходнепаморскім ваяводзтве, знайшла арыгінальны спосаб, як абараніць прыпынак ад зьнішчэньня вандалаў.

Кіраўнік населенага пункту Малгажата Семяноўска мела праблему, паколькі ня ведала, што рабіць, бо хуліганы часта пашкоджвалі аўтобусны прыпынак і інфармацыйныя табліцы каля яго. Сродкаў на маніторынг не было, патруль паліцыі таксама зьяўляецца рэдка, і таму за грошы зь бюджэту яна закупіла трэніровачны мяшок і павесіла яго каля прыпынку на спэцыяльным каркасе.

«Калі нехта ня ведае, куды дзець сваю энэргію, дык няхай лупіць па мяшку, а не па прыпынку», – кажа спадарыня солтыс.

Малгажата Семяноўска зазначае, што з моманту, калі баксэрскі мяшок завіс каля прыпынку, вясковая маёмасьць пашкоджаная не была. Крэатыўная жанчына спадзяецца, што так і будзе далей.

вс

фота: TV Polsat News/screen

Солтыс
Солтыс вёскі Тшэбеж Малгажата Семяноўска
Вясковая
Вясковая моладзь трэніруецца


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт