Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка й Пуцін не сустрэнуцца на вучэньнях

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 18.09.2017 08:15
Пуціну накіроўвалі запрашэньне прыехаць у Беларусь, аднак адказу не было.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Foto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін не сустрэнуцца на вучэньнях «Захад-2017». Як паведамляюць расейскія інфармагенцтвы са спасылкай на прэс-службу Крамля, у панядзелак, 18 верасьня, Пуцін праінспэктуе палігон у Ленінградзкай вобласьці, які задзейнічаны ў вучэньнях.

Раней у расейскай прэсе зьяўляліся паведамленьні, быццам Лукашэнка будзе назіраць за вучэньнямі разам з Пуціным. Прэс-служба беларускага кіраўніка, наадварот, заяўляла, што Лукашэнка будзе прысутнічаць на вучэньнях толькі на тэрыторыі Беларусі. Афіцыйнага запрашэньня прыняць удзел у вучэньнях на тэрыторыі Расеі яму не паступала.

Пуціну накіроўвалі запрашэньне прыехаць у Беларусь, аднак адказу не было.

Як нагадвае TUT.by, Лукашэнка й Пуцін апошнім разам назіралі за сумеснымі вучэньнямі «Захад» у 2013 годзе – спачатку ў Гарадзенскай вобласьці Беларусі, а затым у Калінінградзкай вобласьці Расеі.

Вучэньні «Захад-2017» праходзяць з 14 па 20 верасьня.

euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт