Польшча выдала ўкраінцам 95 тыс. рабочых віз у 2017 годзе
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        16.09.2017 12:02
                    
                    Колькасьць грамадзян Украіны, якія былі задзейнічаныя ў польскай эканоміцы, можна ацаніць на ўзроўні 770 тыс. чалавек.
                
                         youtube.com/screen
youtube.com/screen
                     
За першае паўгодзьдзе 2017 года ў Польшчы на падставе запрашэньняў ад працадаўцаў украінцам было выдадзена амаль 95 тыс. нацыянальных віз, гаворыцца ў дасьледаваньні, якое падрыхтаваў Нацыянальны банк Польшчы сумесна з Варшаўскім унівэрсытэтам.
Паводле стану на 2016 год, улічваючы колькасьць атрыманых дазволаў на часовае ці пастаяннае пражываньне й нацыянальных віз, колькасьць грамадзян Украіны, якія былі задзейнічаныя ў польскай эканоміцы, можна ацаніць на ўзроўні 770 тыс. чалавек. Пры гэтым іншыя польскія крыніцы паведамляюць лічбу каля 1 млн чалавек.
«А гэта значыць, што на працягу трох апошніх гадоў колькасьць такіх работнікаў вырасла амаль у чатыры разы. Ёсьць усе падставы казаць, што такая дынаміка захаваецца і ў гэтым годзе», – гаворыцца ў дасьледаваньні.
Так, у мінулым годзе на падставе запрашэньняў ад працадаўцаў украінцы атрымалі 127 тыс. віз, а ўжо за першае паўгодзьдзе 2017 – 94 800.

паводле корреспондент/вс