Logo Polskiego Radia
Print

Расея будзе мадэрнізаваць старую ваенную тэхніку

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.09.2017 10:07
Расейская армія перадасьць на мэталялом амаль на паловы танкаў менш, чым пачаткова плянавалася.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Расея будзе мадэрнізаваць старую ваенную тэхніку
Расейская армія перадасьць на мэталялом амаль на паловы танкаў менш, чым пачаткова плянавала.
Расейская армія аддасьць на мэталялом значна менш ваеннай тэхнікі, чым першапачаткова плянавала. Замест гэтага, старыя танкі й бронемашыны будуць мадэрнізаваныя.
Першапачаткова расейцы плянавалі да 2020 году аддаць на мэталялом 10 тысяч танкаў і бронемашынаў. Аднак канчаткова гэтая колькасьць была скарочана да 4 тысяч.
Генэрал Аляксандар Шаўчэнка зь Міністэрства абароны РФ тлумачыць, што гэтае скарачэньне некалькімі прычынамі. Адна зь іх – зьмена міжнароднай сытуацыі й неабходнасьць падрыхтоўкі расейскіх жаўнераў. Іншая прычына – новыя магчымасьці па мадэрнізацыі ваеннай тэхнікі.
Паводле расейскіх СМІ, дзякуючы сучасным тэхналёгіям старыя танкі Т-72 становяцца толькі мінімальна горшымі, чым новая мадэль Т-90.
аз

Расейская армія аддасьць на мэталялом значна менш ваеннай тэхнікі, чым першапачаткова плянавалася. Замест гэтага старыя танкі й бронемашыны будуць мадэрнізаваныя.

Першапачаткова расейцы плянавалі да 2020 году аддаць на мэталялом 10 тысяч танкаў і бронемашынаў. Аднак канчаткова гэтая колькасьць была скарочана да 4 тысяч.

Генэрал Аляксандар Шаўчэнка зь Міністэрства абароны РФ тлумачыць, што гэтае скарачэньне абумоўленае некалькімі прычынамі. Адна зь іх – зьмена міжнароднай сытуацыі й неабходнасьць падрыхтоўкі расейскіх жаўнераў. Іншая прычына – новыя магчымасьці па мадэрнізацыі ваеннай тэхнікі.

Паводле расейскіх СМІ, дзякуючы сучасным тэхналёгіям старыя танкі Т-72 становяцца толькі мінімальна горшымі, чым новая мадэль Т-90.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт