У Польшчы пачаўся прэстыжны эканамічны форум
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        05.09.2017 13:56
                    
                                 
                
                
                    Яго адкрыў прэзыдэнт Анджэй Дуда разам з кіраўнікамі Македоніі й Грузіі. 
                
                
                    
                         Анджэй Дуда (справа) і Георгі Маргвелашвілі (зьлева)  PAP/Grzegorz Momot
Анджэй Дуда (справа) і Георгі Маргвелашвілі (зьлева)  PAP/Grzegorz Momot
                     
                
                
                
               
                
                         Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда адкрыў Эканамічны форум у курортным гарадку Крыніца на поўдні Польшчы ў гарах Заходнія Карпаты.
Крыніцкі эканамічны форум праходзіць 27-ы раз, гэта адно з найбольш вядомых і прэстыжных месцаў сустрэч і перамоў палітыкаў, прадпрымальнікаў і грамадзкіх дзеячаў у нашым рэгіёне Эўропы.
Анджэй Дуда адкрыў эканамічнае мерапрыемства разам з прэзыдэнтамі Македоніі Георге Іванавым і Грузіі Георгі Маргвелашвілі.  
Таксама сёньня ў рамках форуму кіраўнік польскай дзяржавы сустрэнецца з прадпрымальнікамі.
Штогод у Крыніцы ўручаецца ўзнагарода – “Чалавек года” крыніцкага форуму. Сёлета ім стала прэм’ер-міністар Польшчы Бэата Шыдла.  
вс