Logo Polskiego Radia
Print

У пяці абласьцях нормы цэзію-137 у грыбах моцна перавышаныя

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 29.08.2017 11:02
Узровень забруджваньня грыбоў надалей высокі – да 37% сьвежых грыбоў ад усіх правераных у год.
pixabay.com/Public Domain CC0

У ліпені – жніўні спэцыялісты дзяржаўнай установы «Беллесаховы» правялі аналіз вынікаў радыяцыйнага абсьледаваньня адабраных проб грыбоў на ўтрыманьне цэзія-137. Вынікі паказалі перавышэньне дапушчальных узроўняў утрыманьня ў іх цэзія-137 ва ўсіх абласьцях краіны, за выключэньнем Віцебскай, паведамляецца на сайце ўстановы.
Пробы былі адабраны ў лясных кварталах са шчыльнасьцю забруджваньня глеб цэзіем-137 да 2 Кі/км2. У Берасьцейскім лесагаспадарчым абʼяднаньні перавышэньне дапушчальных узроўняў утрыманьня цэзія-137 паказалі 19% ад правераных пробаў грыбоў; у Гомельскім – 45%; у Гарадзенскім – 10%; у Менскім – 40%; у Магілёўскай – 25%.
Высокія ўзроўні ўтрыманьня цэзія-137 у грыбах былі зафіксаваныя ў шмат якіх лясгасах, у тым ліку – у Чэрыкаўскім Магілёўскай вобласьці – 2148 Бк/кг у сыраежках (пры норме ў 370 Бк/кг), Бярэзінскім Менскай вобласьці – 3380 Бк/кг у сыраежках, Лельчыцкім Гомельскай вобласьці – 6851 Бк/кг у белых грыбах, Столінскім Берасьцейскай вобласьці – 5200 Бк/кг у лісічках.
«Беллесаховы» нагадвае, што збор ягад і грыбоў дазволены на тэрыторыях са шчыльнасьцю забруджваньня глеб цэзіем-137 менш за 2 Кі/км2. Дары лесу, сабраныя ў лясных кварталах са шчыльнасьцю забруджваньня ад 1 да 2 Кі/км2, варта правяраць, каб пераканацца ў іх якасьці.
У цэлым, як адзначае ГУ «Беллесаховы», зьмест цэзія-137 у ягадах і грыбах, калі параўнаць дадзеныя дасьледаваньняў за апошнія 5 гадоў, паступова памяншаецца. Тым ня менш да 28% ягад чарніцы ад усіх правераных у год перавышаюць дапушчальны ўзровень па ўтрыманьні радыенуклідаў, у прыватнасьці цэзія-137. Узровень забруджваньня грыбоў цэзіем-137 таксама захоўваюцца на высокім узроўні – да 37% сьвежых грыбоў ад усіх правераных у год.
«Інфармацыю пра забруджваньне тэрыторыі ляснога фонду цэзіем-137, аб узроўнях утрыманьня радыенуклідаў у дзікарослых ягадах ды грыбах можна атрымаць, зьвярнуўшыся на сайты лясгасаў – разьдзел «Радыяцыйны кантроль»», – нагадвае ўстанова.

У ліпені – жніўні спэцыялісты дзяржаўнай установы «Беллесаховы» правялі аналіз вынікаў радыяцыйнага абсьледаваньня адабраных проб грыбоў на ўтрыманьне цэзію-137. Вынікі паказалі перавышэньне дапушчальных узроўняў утрыманьня ў іх цэзію-137 ва ўсіх абласьцях краіны, за выключэньнем Віцебскай, паведамляецца на сайце ўстановы.

Пробы былі адабраны ў лясных кварталах са шчыльнасьцю забруджваньня глебы цэзіем-137 да 2 Кі/км2. У Берасьцейскім лесагаспадарчым абʼяднаньні перавышэньне дапушчальных узроўняў утрыманьня цэзію-137 паказалі 19% ад правераных пробаў грыбоў; у Гомельскім – 45%; у Гарадзенскім – 10%; у Менскім – 40%; у Магілёўскай – 25%.

Высокія ўзроўні ўтрыманьня цэзію-137 у грыбах былі зафіксаваныя ў шмат якіх лясгасах, у тым ліку – у Чэрыкаўскім Магілёўскай вобласьці – 2148 Бк/кг у сыраежках (пры норме ў 370 Бк/кг), Бярэзінскім Менскай вобласьці – 3380 Бк/кг у сыраежках, Лельчыцкім Гомельскай вобласьці – 6851 Бк/кг у белых грыбах, Столінскім Берасьцейскай вобласьці – 5200 Бк/кг у лісічках.

«Беллесаховы» нагадвае, што збор ягад і грыбоў дазволены на тэрыторыях са шчыльнасьцю забруджваньня глебы цэзіем-137 менш за 2 Кі/км2. Дары лесу, сабраныя ў лясных кварталах са шчыльнасьцю забруджваньня ад 1 да 2 Кі/км2, варта правяраць, каб пераканацца ў іх якасьці.

У цэлым, як адзначае ГУ «Беллесаховы», зьмест цэзію-137 у ягадах і грыбах, калі параўнаць дадзеныя дасьледаваньняў за апошнія 5 гадоў, паступова памяншаецца. Тым ня менш да 28% ягад чарніцы ад усіх правераных у год перавышаюць дапушчальны ўзровень па ўтрыманьні радыенуклідаў, у прыватнасьці цэзію-137. Узровень забруджваньня грыбоў цэзіем-137 таксама захоўваюцца на высокім узроўні – да 37% сьвежых грыбоў ад усіх правераных у год.

«Інфармацыю пра забруджваньне тэрыторыі ляснога фонду цэзіем-137, аб узроўнях утрыманьня радыенуклідаў у дзікарослых ягадах ды грыбах можна атрымаць, зьвярнуўшыся на сайты лясгасаў – разьдзел «Радыяцыйны кантроль»», – нагадвае ўстанова.

tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт