Logo Polskiego Radia
Print

«Боязь беларуска-расейскіх вучэньняў хранічная»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.08.2017 20:07
  • манэўры.mp3
«Галоўнае, што адпрацоўваецца – гэта дастаўка войск у Беларусь, бо стрэльбы можна адпрацаваць і ў Расеі, не выклікаючы занепакоенасьці суседзяў».
Су-30СМ ВПС РасеіСу-30СМ ВПС Расеіcommons.wikimedia.org/Russian Ministry of Defence/CC BY 4.0

У канцы ліпеня адзін зь лідараў кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў запрапанаваў Мінабароны Беларусі стварыць грамадзкую камісію, якая б назірала за беларуска-расейскімі вучэньнямі «Захад-2017». Нагадаем, манэўры заплянаваныя на 14-20 верасьня гэтага года.

Яны выклікаюць шмат пытаньняў у суседніх краін, напрыклад, Польшчы. У прыватнасьці, тэме вучэньняў будзе прысьвечаная сустрэча прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды й генэральнага сакратара НАТА Енса Столтэнбэрга.

І вось, 21 жніўня Дзьмітрыеў падаў у Міністэрства абароны Беларусі сьпіс камісіі зь сямі чалавек. У яе склад увайшлі, у прыватнасьці, вайсковы экспэрт і аглядальнік Аляксандр Алесін, былы карэспандэнт газэты Мінабароны «Во славу Родины», афіцэр Сяргей Вазьняк, кіраўнік праекту Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў.

Мы зьвязаліся з Аляксандрам Алесіным. Экспэрт зазначае, што «боязь беларуска-расейскіх вучэньняў хранічная». Аглядальнік лічыць, што суседзям Беларусі ня трэба баяцца прысутнасьці расейскіх войск на вучэньнях. «Галоўнае, што адпрацоўваецца – гэта дастаўка расейскіх войск у Беларусь, бо стрэльбы можна адпрацаваць і ў Расеі, не выклікаючы занепакоенасьці суседзяў», – кажа Алесін.

Валеры Саўко

поўная размова ў далучаным гукавым файле

здымак мае ілюстрацыйны характар

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт