Logo Polskiego Radia
Print

«Мадура дыктатар і павінен сысьці»

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 12.08.2017 19:34
З такім заклікам да кіраўніка Вэнэсуэлы Нікаляса Мадура зьвярнуўся прэзыдэнт Пэру.
Нікаляс Мадура на паседжаньні новастворанай Канстытуцыйнай асамблеі, 10 жніўня 2017 г.Нікаляс Мадура на паседжаньні новастворанай Канстытуцыйнай асамблеі, 10 жніўня 2017 г.PAP/EPA/MIRAFLORES PRESS HANDOUT

Прэзыдэнт Пэру Пэдра Кучыньскі (Pedro Kuczynski) у пятніцу зьвярнуўся да кіраўніка Вэнэсуэлы Нікаляса Мадуры (Nicolas Maduro) з заклікам сысьці з пасады. Кучыньскі назваў Мадуру «дыктатарам» і адхіліў прапанову сустрэчы. Урад Пэру прыняў рашэньне выдаліць вэнэсуэльскага амбасадара.

Кучыньскі заявіў, што Мадура «страціў усялякі давер», стварыўшы, насуперак прынцыпам дэмакратыі, Канстытуцыйную асамблею. Гэтай асамблеі, складзенай з уласных прыхільнікаў, Мадура перадаў паўнамоцтвы найвышэйшага воргану ўлады.

«Мадура зьяўляецца дыктатарам, які арганізаваў дзяржаўны пераварот, сфальсыфікаваўшы выбары, каб пазбавіцца ад ранейшага парлямэнту», – заявіў прэзыдэнт Пэру.

30 ліпеня ўлады Вэнэсуэлы правялі выбары ў Канстытуцыйную асамблею – ворган, якому нададзенае права распусьціць парлямэнт і зьмяніць канстытуцыю. Апазыцыя байкатавала выбары. На працягу некалькіх месяцаў на вуліцах вэнэсуэльскіх гарадоў працягваюцца сутыкненьні маніфэстантаў з паліцыяй. У выніку пратэстаў загінулі ўжо больш за 100 чалавек.

PAP/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт