Украіна прызначыла пажыцьцёвую стыпэндыю бацькам Міхаіла Жызьнеўскага
Кабінэт міністраў прызначыў пажыцьцёвую стыпэндыю бацькам актывіста Майдана Міхаіла Жызнеўскага, забітага сілавікамі на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве.
Як паведамляе Цензор.НЕТ са спасылкай на Міністэрства сацыяльнай палітыкі, з прыняцьцем зьмяненьняў у пункт 4 Парадку выплаты пажыцьцёвай стыпэндыі памяці Міхаіла Жызнеўскага, зацьверджанага пастановай Кабінета міністраў №139 ад 24 лютага 2016 года, бацькам Героя Нябеснай Сотні, грамадзяніна Беларусі прадстаўлена магчымасьць атрымліваць пажыцьцёвую стыпэндыю праз банкаўскі рахунак, адкрыты ў упаўнаважаным банку на тэрыторыі Ўкраіны.
Адначасова вызначаны тэрміны пералічэньня дэпартамэнтам сацыяльнай абароны насельніцтва Чарнігаўскай аблдзяржадміністрацыі пажыцьцёвай стыпэндыі на такі банкаўскі рахунак.
Нагадаем, раней кіраўнік дэпартамэнта спэцыяльных расьсьледаваньняў Генпракуратуры Сяргей Гарбацюк заявіў, што актывісты Эўрамайдана Раман Сенік і Міхаіл Жызьнеўскі былі забітыя ў студзеня 2014 года кулямі, якія выкарыстоўваюць у МУС для прыпынку транспартных сродкаў. Міхаілу Жызьнеўскаму было 25 гадоў.
Кабінэт міністраў прызначыў пажыцьцёвую стыпэндыю бацькам актывіста Майдана Міхаіла Жызнеўскага, забітага сілавікамі на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве.
Як паведамляе Цензор.НЕТ са спасылкай на Міністэрства сацыяльнай палітыкі, з прыняцьцем зьмяненьняў у пункт 4 Парадку выплаты пажыцьцёвай стыпэндыі памяці Міхаіла Жызнеўскага, зацьверджанага пастановай Кабінета міністраў №139 ад 24 лютага 2016 года, бацькам Героя Нябеснай Сотні, грамадзяніна Беларусі прадстаўлена магчымасьць атрымліваць пажыцьцёвую стыпэндыю праз банкаўскі рахунак, адкрыты ў упаўнаважаным банку на тэрыторыі Ўкраіны.
Адначасова вызначаны тэрміны пералічэньня дэпартамэнтам сацыяльнай абароны насельніцтва Чарнігаўскай аблдзяржадміністрацыі пажыцьцёвай стыпэндыі на такі банкаўскі рахунак.
Нагадаем, раней кіраўнік дэпартамэнта спэцыяльных расьсьледаваньняў Генпракуратуры Сяргей Гарбацюк заявіў, што актывісты Эўрамайдана Раман Сенік і Міхаіл Жызьнеўскі былі забітыя ў студзені 2014 года кулямі, якія выкарыстоўваюць у МУС для прыпынку транспартных сродкаў. Міхаілу Жызьнеўскаму было 25 гадоў.
censor.net.ua/ав/photo: Andrzej Rybałt