Польская манашка на ровары стала героем інтэрнэту (ВІДЭА)
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        02.08.2017 13:43
                    
                                 
                
                
                    На запісе бачна, як манашка зь вецярком спускаецца з гары на ровары. 
                
                
                    
                         youtube.com/screen
youtube.com/screen
                     
                
                
                
               
                
                         Польская манашка на ровары стала героем інтэрнэту. Удзельнікам дарожнага руху ў Гішпаніі ўдалося запісаць на відэа манашку, якая зь вялізнай хуткасьцю ехала на ровары. Аказалася, што гэта польская манашка, пра што, дарэчы, сьведчыць сьцяг Польшчы, прымацаваны да ровара.
Пазьней высьветлілася, што героем відэа зьяўляецца адна з дзьвюх сясьцёр ордэну сьвятой Альжбеты. Манашкі накіроўваліся на роварах у гішпанскі горад Сант’яга-дэ-Кампастэля на магілу сьвятога Якуба – аднаго з 12 апосталаў. Каб ня траціць часу, адна зь іх падчас спуску з гары прыняла аэрадынамічную пазыцыю й зь вецярком пранеслася па шашы.
вс