Віцэ-прэзыдэнту ЗША раскажуць пра пагрозы ад Беларускай АЭС
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
30.07.2017 15:28
Віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс прыбыў у Талін, дзе правядзе перамовы зь лідарамі краін Балтыі.
Майк Пэнс спускаецца па трапу самалёта ў аэрапорце ТалінаPAP/EPA/Valda Kalnina
Віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс прыбыў у Талін, дзе ў нядзелю й панядзелак правядзе перамовы зь лідарамі краін Балтыі. Тэмы перамоў - пытаньні бясьпекі, у тым ліку рост расейскай ваеннай актыўнасьці ў рэгіёне.
Майк Пэнс ужо правёў перамовы з прэм'ер-міністрам Эстоніі Юры Ратасам, а заўтра сустрэнецца з прэзыдэнтамі Летувы, Латвіі й Эстоніі: Даляй Грыбаўскайце, Раймандсам Вэёнісам й Керсьці Кальюляйд. З кіраўнікамі балтыйскіх краін Пэнс абмяркуе пытаньне ваеннага супрацоўніцтва гэтых дзяржаў з ЗША й падрыхтоўкі да саміту NATO, які ў наступным годзе пройдзе ў Брусэлі.
Сярод іншых тэм, якія будуць агавораныя падчас сустрэч, гэта пытаньне энэргетычнай і кібэрбясьпекі, у тым ліку тэма магчымых пагроз Летуве ў сувязі з будаўніцтвам Беларускай АЭС.
У панядзелак у другой палове дня віцэ-прэзыдэнт Майк Пэнс накіруецца зь візытам у Грузію.
вс