Польская пракуратура выклікала Дональда Туска на допыты
Ён будзе даваць паказаньні ў якасьці сьведкі па адной са справаў, якія датычаць смаленскай авіякатастрофы.
Дзяржаўная пракуратура паведаміла, што 3 жніўня заплянаваныя допыты былога прэм'ера Польшчы цяперашняга старшыні Эўрапейскай рады Дональда Туска. Туск будзе даваць паказаньні ў якасьці сьведкі па адной са справаў, якія датычаць смаленскай авіякатастрофы.
„Тэрмін допытаў быў узгоднены раней з упаўнаважаным Дональда Туска, адвакатам Романам Гертыхам (Roman Giertych)”, - гаворыцца ў заяве Дзяржаўнай пракуратуры.
Слуханьні будуць датычыць нядбайнасьці дзяржаўных чыноўнікаў падчас
ускрыцьця астанкаў 96 ахвяраў крушэньня прэзыдэнцкага Ту-154М у 2010 годзе ў Расеі, а таксама адсутнасьці паўторнага ўскрыцьця пасьля дастаўкі целаў у Польшчу.
Нагадаем, праводжаныя цяпер эксгумацыі ахвяраў авіякатастрофы выявілі няправільнасьці ў больш чым палове выпадкаў. Перш за ўсё гаворка ідзе пра замену целаў ахвяр або зьмяшчэньне частак целаў некалькіх асобаў у адной труне.
Былы прэм'ер Польшчы цяперашні кіраўнік Эўрапейскай рады быў выкліканы на допыты ў сядзібу Дзяржаўнай пракуратуры ў Варшаве.
аз
Дзяржаўная пракуратура паведаміла, што 3 жніўня заплянаваныя допыты былога прэм'ера Польшчы, цяперашняга старшыні Эўрапейскай рады Дональда Туска. Туск будзе даваць паказаньні ў якасьці сьведкі па адной са справаў, якія датычаць смаленскай авіякатастрофы.
„Тэрмін допытаў быў узгоднены раней з упаўнаважаным Дональда Туска, адвакатам Романам Гертыхам (Roman Giertych)”, - гаворыцца ў заяве Дзяржаўнай пракуратуры.
Слуханьні будуць датычыць нядбайнасьці дзяржаўных чыноўнікаў падчас ускрыцьця астанкаў 96 ахвяраў крушэньня прэзыдэнцкага Ту-154М у 2010 годзе ў Расеі, а таксама адсутнасьці паўторнага ўскрыцьця пасьля дастаўкі целаў у Польшчу.
Нагадаем, эксгумацыі ахвяраў авіякатастрофы выявілі няправільнасьці ў больш чым палове выпадкаў. Перш за ўсё гаворка ідзе пра замену целаў ахвяр або зьмяшчэньне частак целаў некалькіх асобаў у адной труне.
Былы прэм'ер Польшчы цяперашні кіраўнік Эўрапейскай рады быў выкліканы на допыты ў сядзібу Дзяржаўнай пракуратуры ў Варшаве.
аз