Прэзыдэнт Нямеччыны падпісаў закон аб легалізацыі аднаполых шлюбаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        21.07.2017 16:57
                    
                                 
                
                
                    Парлямэнт ФРГ 30 чэрвеня прыняў закон, які прадугледжвае поўнае прызнаньне аднаполых шлюбаў.
                
                
                    
                         Сьцяг ЛГБТ-асяродзьдзяpixabay.com/Public Domain CC0
Сьцяг ЛГБТ-асяродзьдзяpixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Прэзыдэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер падпісаў закон аб легалізацыі аднаполых шлюбаў. Дакумэнт павінен уступіць у сілу не раней за 1 кастрычніка бягучага году.
 
 Як паведамлялася, парлямэнт Германіі 30 чэрвеня прыняў закон, які прадугледжвае поўнае й раўнапраўнае прызнаньне аднаполых шлюбаў. За прагаласавалі 393 дэпутаты, супраць - 226, чатыры парлямэнтары ўстрымаліся.
Супраць прагаласавала таксама канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, хоць яе партыя дала свабоду дзеяньня сваім дэпутатам падчас галасаваньня па гэтым пытаньні.  
вс