Logo Polskiego Radia
Print

Летува: палякі пратэстуюць супраць ліквідацыі польскай філялёгіі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.07.2017 17:11
14 ліпеня быў спынены набор студэнтаў на польскую філялёгію ў Летувіскім унівэрсытэце адукацыйных навук.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Летува: палякі пратэстуюць супраць ліквідацыі факультэту польскай філялёгіі
Палякі ў Летуве пратэстуюць супраць спыненьня набору кандыдатаў на факультэт Польскай філялёгіі ў Летувіскім унівэрсытэце адукацыйных навук.
„Мы абураны раптоўным перапыненьнем набору”, - чытаем у заяве, якую апублікаваў Саюз палякаў у Летуве й Асацыяцыя настаўнікаў польскіх школ у Летуве „Macierz Szkolna”.
Прадстаўнікі польскай меншасьці ўспрымаюць гэты крок, як спробу ліквідацыі факультэта, які рыхтуе настаўнікаў польскай мовы і ўжо 55 гадоў дзейнічае ў Летувіскім унівэрсытэце адукацыйных навук.
Абедзьве арганізацыі падкрэсьліваюць у сваёй заяве, што рашэньне аб спыненьні набору студэнтаў было прынятае ў аднабаковым парадку й раней не кансультавалася з прадстаўнікамі польскай меншасьці. Яны таксама зьвяртаюцца да вышэйшых уладаў Летувы з просьбай аднавіць магчымасьці навучаньня будучых настаўнікаў польскай мовы.
Набор студэнтаў у электроннай сыстэме быў спынены 14 ліпеня. Міністэрства адукацыі й навукі Летувы тлумачыць, што гэтае рашэньне прынялі ўлады ВНУ ў выніку невялікага зацікаўленьня кандыдатаў вучобай на гэтым факультэце.
Міністэрства адукацыі Летувы нагадала таксама, што факультэт польскай філялёгіі дзейнічае ў Віленьскім унівэрсытэце.
У сваю чаргу ў Летувіскі ўнівэрсытэт адукацыйных навук тлумачыць сваё рашэньне абмежаваньнем часткі дзяржаўнага фінансаваньня.
аз

Палякі ў Летуве пратэстуюць супраць спыненьня набору кандыдатаў на Факультэт польскай філялёгіі ў Летувіскім унівэрсытэце адукацыйных навук.

„Мы абураны раптоўным перапыненьнем набору”, - чытаем у заяве, якую апублікаваў Саюз палякаў Летувы й Асацыяцыя настаўнікаў польскіх школ у Летуве „Macierz Szkolna”.

Прадстаўнікі польскай меншасьці ўспрымаюць гэты крок як спробу ліквідацыі факультэта, які рыхтуе настаўнікаў польскай мовы і ўжо 55 гадоў дзейнічае ў Летувіскім унівэрсытэце адукацыйных навук.

Абедзьве арганізацыі падкрэсьліваюць у сваёй заяве, што рашэньне аб спыненьні набору студэнтаў было прынятае ў аднабаковым парадку й раней не кансультавалася з прадстаўнікамі польскай меншасьці. Яны таксама зьвяртаюцца да вышэйшых уладаў Летувы з просьбай аднавіць магчымасьці навучаньня будучых настаўнікаў польскай мовы.

Набор студэнтаў у электроннай сыстэме быў спынены 14 ліпеня. Міністэрства адукацыі й навукі Летувы тлумачыць, што гэтае рашэньне прынялі ўлады ВНУ ў выніку невялікага зацікаўленьня кандыдатаў вучобай на гэтым факультэце.
Міністэрства адукацыі Летувы нагадала таксама, што Факультэт польскай філялёгіі дзейнічае ў Віленьскім унівэрсытэце.

У сваю чаргу Летувіскі ўнівэрсытэт адукацыйных навук тлумачыць сваё рашэньне абмежаваньнем часткі дзяржаўнага фінансаваньня.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт