Эўракамісія падала на Польшчу ў суд за вырубку Белавескай пушчы 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        13.07.2017 20:13
                    
                                 
                
                
                    ЭК мае папросіць Суд ЭЗ запатрабаваць ад Польшчы спыненьня вырубкі дрэў да завяршэньня разгляду справы.
                
                
                    
                         Белавеская пушча. Ілюстрацыйны здымакNemo5576/Wikipedia/CC BY-SA 3.0
Белавеская пушча. Ілюстрацыйны здымакNemo5576/Wikipedia/CC BY-SA 3.0
                     
                
                
                
               
                
                         Эўрапейская камісія падала пазоў супраць Польшчы ў Суд Эўрапейскага  Зьвязу ў сувязі з вырубкай Белавескай пушчы. Эўракамісія аргумэнтавала  гэты крок парушэньнем некаторых палажэньняў дырэктывы ЭЗ аб захаваньні натуральнага асяродзьдзя дзікай флёры й фаўны, а таксама дырэктывы аб абароне дзікіх птушак.
Такім  чынам Эўракамісія адхіліла аргумэнт урада Польшчы, які заключаецца ў  тым, што высечка пашкоджаных караедамі дрэў у Белавескай пушчы неабходна  для захаваньня асяродзьдзя.
Разгляд спраў у судзе ЭЗ доўжыцца ў сярэднім ад паўтара да двух гадоў. Эўракамісія, аднак, мае намер прасіць Суд ЭЗ запатрабаваць ад Польшчы неадкладнага спыненьня вырубкі дрэў да завяршэньня разгляду справы.
Нагадаем, у ходзе 41-й Сэсіі Камітэта сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА, якая нядаўна прайшла ў Кракаве, яе дэлегаты заклікалі Польшчу спыніць вырубку дрэў у Белавескай пушчы.
вс