Logo Polskiego Radia
Print

У дэклярацыi ПА АБСЭ не ўключылі рэзалюцыі з крытыкай Беларусі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.07.2017 13:01
Дзеля ўключэньня рэзалюцыі ў выніковую дэклярацыю толькі ПА АБСЭ не хапіла галасоў.
pixabay.com/Public Domain CC0

У дэклярацыю ПА АБСЭ не ўключылі рэзалюцыі з крытыкай Беларусі
Дзеля ўключэньня рэзалюцыі ў выніковую дэклярацыю толькі ПА АБСЭ не хапіла галасоў.
9 ліпеня прыняцьцем выніковай Менскай дэклярацыі завяршылася 26-я штогадовая сэсія ПА АБСЭ. У 158 параграфах яна падводзіць вынік чатырохдзённай працы сэсіі.
Крытычная для Беларусі рэзалюцыя „Аб становішчы ўва Ўсходняй Эўропе” у апошні момант ня трапіла ў выніковы дакумэнт — перадае БелаПАН. Аднолькавая колькасьць дэлегатаў — 43 — выказаліся „за” і „супраць” яе ўнясеньня. Паводле рэглямэнту, рэзалюцыя можа быць уключаная ў выніковую дэклярацыю толькі большасьцю галасоў.
Рэзалюцыя была прынятая 8 ліпеня большасьцю галасоў на паседжаньні Камітэта па дэмакратыі, правах чалавека й гуманітарных пытаньнях.
Паводле Міністэрства замежных спраў Беларусі, яна „носіць канфрантацыйны характар”.
Рэзалюцыя, між іншым, зьвяртае ўвагу на сыстэмны й структуры характар
парушэньняў правоў чалавека ў краіне, адсутнасьць свабодных і сумленных выбараў, абмежаваньні на свабоду сходаў, адсутнасьць свабоды СМІ і павелічэньне ціску журналістаў .
У тэксьце рэзалюцыі ёсьць непасрэдныя заклікі да ўраду Беларусі. Так, рэзалюцыя заклікае: неадкладна вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зьняволеных, асудзіць нядаўнія масавыя арышты й парушэньне ўладамі права на дэманстрацыі, адмяніць артыкул 193.1 КК, які прадугледжвае пакараньне ў выглядзе турэмнага заключэньня да двух гадоў за „дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”, неадкладна адклікаць усе прысуды па выкананьні сьмяротнага пакараньня й пачаць працу па адмене сьмяротнага пакараньня, прыняць меры да забесьпячэньня свабодных і сумленных будучых выбараў.
svaboda.org/аз

9 ліпеня прыняцьцем выніковай Менскай дэклярацыі завяршылася 26-я штогадовая сэсія ПА АБСЭ. У 158 параграфах яна падводзіць вынік чатырохдзённай працы сэсіі.

Крытычная для Беларусі рэзалюцыя „Аб становішчы ўва Ўсходняй Эўропе” у апошні момант ня трапіла ў выніковы дакумэнт — перадае БелаПАН. Аднолькавая колькасьць дэлегатаў — 43 — выказалaся „за” і „супраць” яе ўнясеньня. Паводле рэглямэнту, рэзалюцыя можа быць уключаная ў выніковую дэклярацыю толькі большасьцю галасоў.

Рэзалюцыя была прынятая 8 ліпеня большасьцю галасоў на паседжаньні Камітэта па дэмакратыі, правах чалавека й гуманітарных пытаньнях.
Паводле Міністэрства замежных спраў Беларусі, яна „носіць канфрантацыйны характар”.

Рэзалюцыя, між іншым, зьвяртае ўвагу на сыстэмны й структуры характар парушэньняў правоў чалавека ў краіне, адсутнасьць свабодных і сумленных выбараў, абмежаваньні на свабоду сходаў, адсутнасьць свабоды СМІ і павелічэньне ціску журналістаў .

У тэксьце рэзалюцыі ёсьць непасрэдныя заклікі да ўраду Беларусі. Так, рэзалюцыя заклікае: неадкладна вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зьняволеных, асудзіць нядаўнія масавыя арышты й парушэньне ўладамі права на дэманстрацыі, адмяніць артыкул 193.1 КК, які прадугледжвае пакараньне ў выглядзе турэмнага заключэньня да двух гадоў за „дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”, неадкладна адклікаць усе прысуды па выкананьні сьмяротнага пакараньня й пачаць працу па адмене сьмяротнага пакараньня, прыняць меры да забесьпячэньня свабодных і сумленных будучых выбараў.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт