Штрафы за парушэньне правіл дарожнага руху ў Польшчы можна будзе аплаціць плястыкавай банкаўскай карткай. Дэпутаты польскага Сэйму прынялі адпаведны закон.
Калі за закон прагаласуе Сэнат (верхняя палата парлямэнту) і яго падпіша прэзыдэнт Польшчы, то паліцыянты на дарогах будуць мець пры сабе тэрміналы для аплаты карткай.
Як самі кіроўцы, так і паліцэйскія адзначаюць, што магчымасьць заплаціць штраф карткай значна палегчыць і паскорыць працэс.
На першым этапе плянуецца, што супрацоўнікам дарожнай паліцыі будуць раздадзеныя 2 тыс. тэрміналаў. У першую чаргу тым патрулям, якія, паводле статыстыкі, выпісваюць больш за ўсё штрафаў.
Цяпер польскі паліцыянт ня мае права прымаць ад парушальніка ПДР грошы на штраф. Ён толькі выпісвае квітанцыю, а штраф неабходна аплаціць на пошце альбо ў банку на працягу сямі працоўных дзён. Такая працэдуры была прынятая для таго, каб змагацца з хабарніцтвам.
Паліцыянт можа прыняць штраф толькі ў адным выпадку: калі ПДР парушыць іншаземец, які не пражывае на тэрыторыі Польшчы.
Штрафы за парушэньне правіл дарожнага руху ў Польшчы можна будзе аплаціць плястыкавай банкаўскай карткай. Дэпутаты польскага Сэйму прынялі адпаведны закон.
Калі за закон прагаласуе Сэнат (верхняя палата парлямэнту) і яго падпіша прэзыдэнт Польшчы, то паліцыянты на дарогах будуць мець пры сабе тэрміналы для аплаты карткай.
Як самі кіроўцы, так і паліцэйскія адзначаюць, што магчымасьць заплаціць штраф карткай значна палегчыць і паскорыць працэс.
На першым этапе плянуецца, што супрацоўнікам дарожнай паліцыі будзе раздадзена 2 тыс. тэрміналаў. У першую чаргу тым патрулям, якія, паводле статыстыкі, выпісваюць больш за ўсё штрафаў.

вс