У Гамбургу сёньня пачаўся двухдзённы саміт краін Вялікай дваццаткі (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
07.07.2017 14:21
Саміт адбываецца на фоне пратэстаў, якія пачаліся ноччу й надалей працягваюцца.
PAP/EPA/FELIPE TRUEBA
У Гамбургу сёньня пачаўся двухдзённы саміт краін Вялікай дваццаткі G20. Дыскусіі з удзелам прэзыдэнтаў краін з найбуйнейшымі эканомікамі плянэты датычаць перш за ўсё канфліктаў у сьвеце й кліматычнай палітыкі.
Лідары Эўразьвязу й Японіі яшчэ да пачатку саміту прыйшлі да згоды па зьмесьце гандлёвага дагавора, які будзе заключаны ў час сустрэчы.
«Эўразьвяз і Японія – прыхільнікі свабоднага гандлю насуперак тэндэнцыям пратэкцыянізму», – заявіў прэмʼер Японіі Сіндза Абэ, тым самым намякнуўшы на праціўніка лібэралізацыі ў гандлі Дональда Трампа.
PAP/EPA/FRIEDEMANN VOGEL
Меркаваньне аб тым, што пратэкцыянізм ня служыць ні бізнэсу, ні сусьветнай эканоміцы, ні работнікам выказаў таксама старшыня Эўрапейскай камісіі Жан-Клёд Юнкер.
Напярэдадні саміту Вялікай дваццаткі прайшла сустрэча прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа й канцлера Германіі Ангелы Мэркель. Журналісты адзначаюць, што перамовы праходзілі ў сяброўскай атмасфэры, аднак невядома, ці ўдалося Меркель пераканаць Трампа вярнуцца да ідэі свабоднага гандлю й кліматычнага пагадненьня.
PAP/EPA/CARSTEN KOALL
У першы дзень саміту многія чакаюць яшчэ адну важную сустрэчу – Дональда Трампа і Ўладзіміра Пуціна. Паводле словаў камэнтатараў, гэта падзея нумар адзін усяго мерапрыемства.
Саміт пачаўся на фоне вулічных пратэстаў. Усю ноч з 6 на 7 ліпеня мелі месца сутыкненьні паміж антыглябалістамі й паліцыяй. Былі параненыя 76 паліцэйскіх і некалькі дзясяткаў дэманстрантаў. Пратэсты працягваюцца надалей.
вс