У руінах Greenfell Tower у Лёндане знойдзеныя 87 целаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        05.07.2017 15:17
                    
                                 
                
                
                    Паводле ацэнкаў паліцыі, пошукавыя працы ў зьнішчаным будынку могуць зацягнуцца на некалькі месяцаў.
                
                
                    
                         Лёнданpixabay.com/Public Domain CC0
Лёнданpixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                          
У руінах Greenfell Tower у Лёндане знойдзеныя 87 целаў
Паводле ацэнкаў паліцыі, пошукавыя працы ў зьнішчаным будынку могуць зацягнуцца на некалькі месяцаў.
Лёнданская паліцыя паведаміла, што ў руінах згарэлага хмарачоса Greenfell Tower дагэтуль былі знойдзеныя 87 целаў. Раней паведамлялася, што ў выніку пажару загінулі 80 чалавек.
„Да заканчэньня фармальнай ідэнтыфікацыі нельга дакладна сказаць, колькі целаў было выяўлена”, - паведаміў афіцэр Сьцьюарт Кандзі. 
На месцы пажару працуе 250 чалавек. На кожным паверсе яны павінны праверыць больш за 15 тон завалаў. Паводле ацэнкаў паліцыі, пошукавыя працы ў зьнішчаным будынку могуць зацягнуцца на некалькі месяцаў.
Пажар у лёнданскіх хмарачосе ўспыхнуў 14 чэрвеня. Паводле сьледчых, яго прычынай была паломка халадзільніка ў адной з кватэраў.
аз
 Лёнданская паліцыя паведаміла, што ў руінах згарэлага хмарачоса Greenfell Tower дагэтуль былі знойдзеныя 87 целаў. Раней паведамлялася, што ў выніку пажару загінулі 80 чалавек.
„Да заканчэньня фармальнай ідэнтыфікацыі нельга дакладна сказаць, колькі целаў было выяўлена”, - паведаміў афіцэр Сьцьюарт Кандзі. 
На пажарышчы працуе 250 чалавек. На кожным паверсе яны павінны праверыць больш за 15 тон завалаў. Паводле паліцыі, пошукавыя працы ў зьнішчаным будынку могуць зацягнуцца на некалькі месяцаў.
Пажар у лёнданскіх хмарачосе ўспыхнуў 14 чэрвеня. Паводле сьледчых, яго прычынай была паломка халадзільніка ў адной з кватэраў.
аз