Украінскай журналістцы забаранілі ўезд у Беларусь, амбасада рыхтуе ноту
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        03.07.2017 09:43
                    
                                 
                
                
                    «Цяпер я дакладна ведаю, што мне забаронены ўезд у Расею, хоць я туды й не зьбіралася».
                
                
                    
                         Аксана Каваленкафота: naviny.by
Аксана Каваленкафота: naviny.by
                     
                
                
                
               
                
                         Беларускія памежнікі высадзілі зь цягніка журналістку «Ўкраінскай праўды» Аксану Каваленку, забараніўшы ёй уезд на тэрыторыю Беларусі.
«Цяпер я дакладна ведаю, што мне забаронены ўезд у Расею, хоць я туды й не зьбіралася, ехала ў Менск па сваіх справах. Але Расея й Беларусь «саюзныя дзяржавы«, а таму зьнялі мяне зь цягніка на мяжы й адправілі назад ва Ўкраіну», – напісала Аксана Каваленка на сваёй старонцы ў сацсетках.
Паводле словаў журналісткі, беларускія памежнікі старанна скрывалі прычыну, па якой ёй нельга ўяжджаць у Беларусь, не было прадʼяўлена ніякіх афіцыйных абвінавачваньняў. Аднак падчас праверкі пашпарта яна пасьпела ўбачыць на маніторы кампутара дадзеныя, што знаходзіцца ў базе грамадзян, якім «непажаданы» ўезд на тэрыторыю Расеі.
Праўда, памежнікі, як удакладняе Аксана Каваленка, увесь час паўтаралі, што вэрсія пра »руку Масквы» – яе асабістыя фантазіі, а ўезд ёй забаронены менавіта ў Беларусь. На якой падставе, так і засталося невядома, бо памежнікі спаслаліся на загад, які так і не прадэманстравалі.
Пасольства Ўкраіны ў Беларусі рыхтуе ноту аб беспадстаўнай забароне на ўезд журналісткі.
naviny.by/вс