Эўропа разьвіталася з Гельмутам Колем (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
01.07.2017 13:15
Цырымонія з адным з архітэктараў Эўрапейскага зьвязу і «бацькам» абʼяднаньня Нямеччыны прайшла ў Эўрапарлямэнце ў Страсбургу.
Фота: PAP/EPA/PATRICK SEEGERPAP/EPA/PATRICK SEEGER
У францускім Страсбургу прайшла цырымонія разьвітаньня з былым канцлерам Германіі Гельмутам Колем. Сусьветныя лідары сучаснасьці й нядаўняга мінулага аддалі даніну павагі «бацьку нямецкага ўзьяднаньня» ў будынку Эўрапейскага парлямэнту.
Пасьля разьвітаньня цела канцлера было дастаўлена верталётам у яго дом у горадзе Людвігсхафэн. Адтуль яго перавязуць караблём у заходненямецкі горад Шпэер, дзе Гельмут Коль будзе пахаваны.
16 чэрвеня Гельмут Коль памёр у сваім доме ў заходненямецкім горадзе Людвігсхафэн ва ўзросьце 87 гадоў. Ён быў рэкардсмэнам па працягласьці знаходжаньня на пасадзе канцлера Нямеччыны. Коль узначальваў нямецкі ўрад 16 гадоў – з 1982 па 1998 год.
Фота: PAP/EPA/PATRICK SEEGER
Гельмут Коль прыклаў шмат намаганьняў для пабудовы Эўрапейскага зьвязу. У Эўрапейскім парлямэнце ў Страсбургу падчас дзьвюхгадзіннай цырымоніі ўшанаваньня памяці нямецкага канцлера выступілі сьпікер Эўрапейскага парлямэнту Антоніё Таяні, кіраўнік Эўрапейскай рады Дональд Туск, старшыня Эўрапейскай камісіі Жан-Клёд Юнкер, канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон.
Па просьбе ўдавы нямецкага канцлера Майке Коль-Рыхтэр на пахаваньні Коля выступілі былы прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан, былы прэм’ер Гішпаніі Філіп Гансалес і прэм’ер Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў. На цырымоніі разьвітаньня з Гельмутам Колем прысутнічаў і прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.
Фота: PAP/EPA/PATRICK SEEGER
PAP/ап