Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Дуда й прэм'ер Шыдла правялі нараду перад візытам Дональда Трампа

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.06.2017 10:31
Адной з мэтаў сустрэчы было акрэсьленьне тэм перамоў польскай дэлегацыі з прэзыдэнтам і дэлегацыяй ЗША.
PAP/EPA/Molly Riley/POOL

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда й прэмʼер-міністар Бэата Шыдла правялі нараду, прысьвечаную будучаму візыту прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў Польшчу. Сустрэча прайшла ў Бюро нацыянальнай бясьпекі Польшчы, у ёй прынялі ўдзел віцэ-прэмʼер ды міністар фінансаў і разьвіцьця Матэвуш Маравецкі, міністар замежных спраў Вітальд Вашчыкоўскі й міністар нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіч.
Адной з мэтаў сустрэчы было акрэсьленьне тэм перамоў польскай дэлегацыі з прэзыдэнтам і дэлегацыяй ЗША.
Паводле Канцылярыі прэзыдэнта Польшчы, падчас сустрэчы з Дональдам Трампам у першую чаргу будуць абмяркоўвацца пытаньні міжнароднай палітыкі, абароны, інвэстыцый ЗША ў Польшчы, а таксама пытаньні энэргетычнай бясьпекі.
Як паведамлялася, візыт прэзыдэнта ЗША ў Польшчу адбудзецца 5 і 6 ліпеня бягучага года.

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда й прэмʼер-міністар Бэата Шыдла правялі нараду, прысьвечаную будучаму візыту прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў Польшчу.

Сустрэча прайшла ў Бюро нацыянальнай бясьпекі Польшчы, у ёй прынялі ўдзел віцэ-прэмʼер ды міністар фінансаў і разьвіцьця Матэвуш Маравецкі, міністар замежных спраў Вітальд Вашчыкоўскі й міністар нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіч.

Адной з мэтаў сустрэчы было акрэсьленьне тэм перамоў польскай дэлегацыі з прэзыдэнтам і дэлегацыяй ЗША.

Паводле Канцылярыі прэзыдэнта Польшчы, падчас сустрэчы з Дональдам Трампам у першую чаргу будуць абмяркоўвацца пытаньні міжнароднай палітыкі, абароны, інвэстыцый ЗША ў Польшчы, а таксама пытаньні энэргетычнай бясьпекі.

Як паведамлялася, візыт прэзыдэнта ЗША ў Польшчу адбудзецца 5 і 6 ліпеня бягучага года.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт