Logo Polskiego Radia
Print

Ваенны завод Łucznik чакае мадэрнізацыя

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.06.2017 09:11
Гэта неабходна, каб выканаць умовы кантракта на гістарычную пастаўку зброі для польскай арміі.
Аўтамат Grot (MSBS 5.56) польскай вытворчасьці Аўтамат Grot (MSBS 5.56) польскай вытворчасьці Photo:Remigiusz Wilk (REMOV) - Praca własna/CC BY-SA 3.0/pl.wikipedia.org

Ваенны завод Łucznik чакае мадэрнізацыя
Гэта неабходна, каб выканаць умовы кантракта на гістарычную пастаўку зброі для польскай арміі.
Завод па вытворчасьці ўзбраеньня ў Радаме (Radom) атрымае больш за 21 мільён 327 тысяч эўра (90 млн злотых) крэдыту на пакупку сучаснай тэхнікі й тэхналёгіі. Усё дзеля таго, каб выканаць умовы кантракта на гістарычную пастаўку зброі для польскай арміі.
Кошт кантракта, які прадугледжвае вытворчасьць больш за 50 тысяч аўтаматаў, складзе каля 350 мільёнаў злотых.
Паводле старшыні заводу Łucznik Адама Сулігі (Adam Suliga), супраца з войскам - гэта гонар, але таксама сур’ёзны выклік, паколькі раней трэба ажыцьцявіць дарагія інвэстыцыі, дарэчы, па крэдыце.
Адам Суліга: Пад увагу мы бралі розныя магчымасьці вырашэньня праблемы. Атрымалася, што на дадзены момант - гэта найлепшы спосаб на атрыманьне грошай. Зразумела, калі нейкія дзяржаўныя ўстановы захочуць нам дапамагчы, то мы гэткую дапамогу прымем з удзячнасьцю.
Першапачаткова кантракт, заключаны з арміяй, меў датычыць вытворчасьці аўтамата Beryl i miniBeryl. Аднак цяпер, як кажа намесьнік кіраўніка парлямэнцкай Камісіі па пытаньнях нацыянальнай абароны Войцех Скуркевіч (Wojciech Skurkiewicz), хутчэй за ўсё, прадметам дамовы будзе аўтамат MSBS, які распрацаваў радамскі завод на базе польскай стралковай плятформы індывідуальнай зброі.
Паводле экспэртаў, гэтая надзейная, бясьпечная й эканамічная зброя.
Як паведамляюць прадстаўнікі Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы, прама з заводу ў Радаме аўтамат MSBS трапіць у Карпацкую брыгаду сілаў тэрытарыяльнай абароны.
Пачатак верасьня – гэта плянаваная дата падпісаньня дамовы паміж заводам Łucznik і польскай арміяй.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт