У Лёндане ў нядзелю фургон урэзаўся ў натоўп вернікаў мячэці
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        19.06.2017 15:07
                    
                                 
                
                
                    Адзін чалавек памёр на месцы, 10 атрымалі раненьні, кіроўца аўтамабіля арыштаваны.
                
                
                    
                         Паліцэйскія патрулі на вуліцах ЛёнданаPAP/EPA/FACUNDO ARRIZABALAGA
Паліцэйскія патрулі на вуліцах ЛёнданаPAP/EPA/FACUNDO ARRIZABALAGA
                     
                
                
                
               
                
                         У Лёндане ў нядзелю фургон урэзаўся ў натоўп вернікаў мячэці, якія вярталіся з вячэрняй малітвы. Паводле брытанскай паліцыі, адзін чалавек памёр на месцы, а 10 атрымалі раненьні. Кіроўца аўтамабіля арыштаваны.
Прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй сказала, што паліцыя разглядае інцыдэнт як тэракт. 
Кіраўнік Рады мусульман Вялікабрытаніі Харун Рашыд Хан напісаў у адной з сацыяльных сетак, што кіроўца наўмысна наехаў на людзей, якія выходзілі пасьля малітвы ў сьвяты для мусульман месяц Рамадан.
Арыштаванаму кіроўцы 48 гадоў.
Як паведамлялася, 4 чэрвеня ў Лёндане мікрааўтобус на вялікай хуткасьці ўрэзаўся ў натоўп пешаходаў на Лёнданскім мосьце. У выніку інцыдэнту загінулі сем чалавек, каля 50 атрымалі раненьні. Адказнасьць за тэракт на сябе ўзяла тэрарыстычная арганізацыя “Ісламская дзяржава”.
вс