Украінка спрабавала ўвезьці ў Польшчу дзіця ... у чамадане
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        16.06.2017 14:17
                    
                    Тая ж пара была ўжо затрыманая 11 чэрвеня. Тады дзіця таксама ня мела пашпарту.
                
                         Photo: pixabyw.com/CC0 Public Domain
Photo: pixabyw.com/CC0 Public Domain 
                     
Украінка спрабавала ўвезьці ў Польшчу дзіця ... у чамадане. 
Тая ж пара была ўжо затрыманая 11 чэрвеня. Тады дзіця таксама ня мела пашпарту.
50-гадовага грамадзянка Ўкраіны спрабавала нелегальна ўвезьці на тэрыторыю Польшчы свайго 8-гадовага сына, які быў схаваны ў чамадане, паведаміла Анна Міхальска (Anna Michalska) зь Бяшчадзкага аддзелу памежнай варты ў Пярэмышлі.  
„Падчас кантролю цягніка зь Кіева ў Пярэмышль мытнікі знайшлі ў чамадане адной з пасажырак 8-гадовага хлопчыка. Яго маці спрабавала незаконна  ўвезьці сына ў Польшчу. Ён быў схаваны пад адзеньнем. У дзіцяці не было дакумэнтаў, якія дазваляюць на перасячэньне мяжы”, - сказала Міхальска.
Яна нагадала, што тая ж пара была ўжо затрыманая 11 чэрвеня, у першы дзень бязьвізавага руху паміж Украінай і краінамі Эўразьвязу. Тады дзіця таксама ня мела пашпарту.
Маці й сын былі вернутыя зь мяжы ва Ўкраіну. Грамадзянка Ўкраіны была аштрафавана на суму 200 злотых.
аз