Сямашка: Летувіскі Сэйм палітызуе пытаньне Беларускай АЭС
13-16 чэрвеня ў беларускай сталіцы праходзіць сёмая нарада бакоў Канвэнцыі Эспа.
Віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімір Сямашка пракамэнтаваў закон, якім Сэйм Летувы афіцыйна прызнаў АЭС у Астраўцы пагрозай нацыянальнай бясьпецы. У кулюарах Сэсіі Рады бакоў Канвэнцыі Эспа чыноўнік адзначыў, што летувіскія дэпутаты палітызуюць пытаньне замест таго, каб абмяркоўваць яго па сутнасьці.
„Гэты працэс надта палітызаваны. Ня ў соль, не ў сутнасьць пытаньня, вось што я магу сказаць. Бо хто, як не беларусы, якія найбольш пацярпелі ад Чарнобыльскай трагедыі, разумеюць, што такое будаваць АЭС і ўлічыць усе патрабаваньні, выпрацаваныя сумным досьведам чалавецтва”, - пераконваў беларускі віцэ-прэм’ер.
13—16 чэрвеня ў беларускай сталіцы праходзіць сёмая нарада бакоў Канвэнцыі аб ацэнцы ўздзеяньня на навакольнае асяродзьдзе (Канвэнцыя Эспа) і трэцяя сэсія нарады бакоў пратакола аб стратэгічнай экалягічнай ацэнцы. Арганізатарамі форуму выступілі Эўрапейская эканамічная камісія ААН (UNECE) і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі.
Пытаньне Астравецкай АЭС зьяўляецца адным з самых дыскусійных. Яго нават зьнялі з агульнага абмеркаваньня. Краіны-ўдзельніцы экалягічнага форума ўзгадняюць пазыцыю па ім за зачыненымі дзьвярыма.
Канвэнцыя была ініцыяваная Эўрапейскай эканамічнай камісіяй ААН, падпісаная ў Эспа (Фінляндыя) у 1991 годзе і ўвайшла ў сілу праз шэсьць гадоў. У адпаведнасьці з дакумэнтам працэдура ацэнкі ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе (уключаючы публічныя абмеркаваньні) патэнцыйна небясьпечных праектаў павінна праводзіцца ня толькі ўнутры дзяржавы, але і ў сумежных краінах.
euroradio.fm/belapan.com/аз