Маскоўскі суд арыштаваў Аляксея Навальнага на 30 сутак
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
13.06.2017 08:59
Ён прызнаны вінаватым у паўторным парушэньні парадку правядзеньня мітынгаў і непадпарадкаваньні паліцыі.
Разгон паліцыяй акцыі апазыцыі ў МасквеPAP/EPA/YURI KOCHETKOV
Сіманаўскі суд Масквы арыштаваў Аляксея Навальнага на 30 сутак. Апазыцыянэр быў прызнаны вінаватым у паўторным парушэньні парадку правядзеньня мітынгаў і непадпарадкаваньні супрацоўнікам паліцыі.
Навальнага затрымалі ў панядзелак, 12 чэрвеня, у падʼездзе свайго дома. Палітык зьбіраўся далучыцца да пратэстнай акцыі ў цэнтры расейскай сталіцы, якую ён анансаваў напярэдадні.
Агулам падчас акцыі пратэсту 12 чэрвеня ў Маскве затрымалі каля 700 чалавек. У сваю чаргу МУС Расеі заяўляе, што колькасьць затрыманых не перавысіла 150 чалавек.
Акцыі апазыцыі ў панядзелак прайшлі ня толькі ў Маскве, але і ў шэрагу іншых расейскіх гарадоў. У Санкт-Пецярбургу, як паведамілі ў паліцыі, затрымалі больш за 500 чалавек. Паводле неафіцыйных дадзеных, у горадзе на Няве затрымалі больш за 900 чалавек. Затрыманьні таксама прайшлі ў іншых гарадах Расеі: Казані, Навасібірску і Ўладзівастоку.

вс