Logo Polskiego Radia
Print

У Расеі паліцыя затрымала каля 1650 чалавек (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.06.2017 16:26
Перад маніфэстацыяй у Маскве быў затрыманы адзін зь лідараў расейскай апазыцыі Аляксей Навальны.

У Расеі паліцыя затрымала каля 1650 чалавек: у Маскве – больш за 750, у Санкт-Пецярбургу – каля 900 грамадзян. Паводле сьведкаў, паліцэйскія выцягваюць людзей з групаў пратэстуючых ды зьбіваюць іх дубінкамі.

Перад маніфэстацыяй у Маскве быў затрыманы адзін зь лідараў расейскай апазыцыі Аляксей Навальны. Акрамя Навальнага, затрыманы іншы апазыцыйны лідар Ільля Яшын.

Сёньня ў расейскіх гарадах праходзяць акцыі пратэсту супраць карупцыі. Акрамя Масквы й Санкт-Пецярбурга, мерапрыемствы адбыліся ва Ўладзівастоку, Казані, Навасібірску ды іншых гарадах. У Казані, паводле сьведкаў, паліцыя затрымала больш за 10 чалавек. У Навасібірску ўдзел у акцыі прыняло больш за 3 тыс. грамадзян, у Маскве й Санкт-Пецярбургу – па некалькі тысяч.

вс

на фота: маніфэстацыя й яе разгон у Маскве

фота: PAP/EPA/YURI KOCHETKOV/SERGEI CHIRIKOV

/

/

/

/

/

/

/

/
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт