Польскія фірмы прымаюць удзел у аграпрамысловай выставе «Белагра»
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        06.06.2017 18:38
                    
                                 
                
                
                    На польскім стэндзе адсутнічаюць прапановы ад прадаўцоў і вытворцаў агародніны й садавіны, хутчэй за ўсё з-за расейскага эмбарга.
                
                
                    
                         Прадукцыя МТЗ на аграпрамысловай выставе «Белагра»youtube.com/screen
Прадукцыя МТЗ на аграпрамысловай выставе «Белагра»youtube.com/screen
                     
                
                
                
               
                
                         У Менску сёньня пачала працу аграпрамысловая выстава «Белагра»,  на якой выстаўляюцца ўдзельнікі з 25-і краін, у тым ліку з Польшчы. Як і  ў іншых эўрапейскіх краін, у Польшчы – асобны стэнд. Дарэчы, на ім  адсутнічаюць прапановы ад прадаўцоў і вытворцаў агародніны й садавіны,  хутчэй за ўсё з-за расейскага эмбарга.
Кіраўнік гандлёва-эканамічнага прадстаўніцтва пры пасольстве Польшчы ў Беларусі Пётр Масайла сказаў Польскаму радыё, што ўдзел у мерапрыемстве прымаюць сем польскіх  кампаній, галоўным чынам з галіны сельскагаспадарчых тэхналёгій,  вытворцаў сельгастэхнікі й тэхнікі для харчовай прамысловасьці.
Старшыня Беластоцкай гандлёва-прамысловай палаты Вітальд Карчэўскі лічыць, што польскія фірмы надалей павінны працаваць зь  беларусамі й не пакідаць беларускі рынак, нягледзячы на тое, што  эканоміка краіны знаходзіцца ў ня самай лепшай кандыцыі.
вс