Logo Polskiego Radia
Print

Урад Польшчы назірае за сытуацыяй вакол Катару

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.06.2017 10:30
Польскі ўрад аналізуе разрыў дыпляматычных адносін паміж Катарам і шэрагам краін Пэрсідзкага заліву.
Панарама Дохі - сталіцы КатаруПанарама Дохі - сталіцы КатаруPAP/EPA/IAN LANGSDON

«Польшча назірае за сытуацыяй вакол Катару», - так прэс-сакратар польскага ўраду Рафал Бахэнэк пракамэнтаваў дыпляматычныя дзеяньні на Блізкім Усходзе.

Нагадаем, 5 чэрвеня Саудаўская Арабія, ААЭ, Бахрэйн, Емэн, Эгіпет і іншыя краіны разарвалі дыпляматычныя адносіны з Катарам, абвінаваціўшы ўлады краіны ў сувязях з тэрарыстамі.

Паводле словаў Рафала Бахэнэка, польскі ўрад назірае за сытуацыяй і аналізуе яе. Ён адзначыў, што Катар зьяўляецца адным з пастаўшчыкоў энэргетычнай сыравіны для Польшчы. Бахэнек нагадаў, што Катар валодае разьвітой эканомікай і зьяўляецца адной з самых багатых дзяржаў сьвету.

Шэраг мусульманскіх краін абвінавачвае Катар у распальваньні канфліктаў на Блізкім Усходзе й падтрымцы «Братоў-мусульман». Улады Катару назвалі рашэньне аб разрыве дыпляматычных адносін «сумным, несправядлівым і беспадстаўным».

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт