Сёньня пачынаецца сумеснае беларуска-расейска-сэрбскае вучэньне
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        06.06.2017 08:43
                    
                                 
                
                
                    Вайскоўцы трох краін адпрацуюць задачы па барацьбе з тэрарызмам. 
                
                
                    
                         Беларускія салдаты падчас вучэньняў www.mil.by
Беларускія салдаты падчас вучэньняў www.mil.by
                     
                
                
                
               
                
                         У Берасьцейскім раёне 6 чэрвеня, у аўторак, пачынаецца сумеснае беларуска-расейска-сэрбскае ваеннае вучэньне “Славянскае братэрства-2017”. Яно пройдзе на палігоне “Брэсцкі” й на ўчастку ракі Мухавец.
Зь беларускага боку будуць задзейнічаны падразьдзяленьні 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады сіл спэцыяльных апэрацый, з расейскага боку — дэсантнікі з 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі, з сэрбскага — спэцыяльная брыгада Ўзброеных сіл Рэспублікі Сэрбія.
Кіраваць “Славянскім братэрствам-2017” будзе камандуючы сіламі спэцаперацый Узброеных сіл Беларусі генэрал-маёр Вадзім Дзянісенка. Вайскоўцы трох краін адпрацуюць задачы па барацьбе з тэрарызмам. Вучэньні працягнуцца да 15 чэрвеня.
белта/эўрарадыё/вс
здымак мае ілюстрацыйны характар