У Балтыйскім моры пачаліся буйныя марскія манэўры NATO (ФОТА)
У іх прымае ўдзел больш за 4 тыс. войскаў, 50 караблёў і больш за 50 самалётаў. 
У нядзелю 50 ваенных караблёў з 14 краінаў Паўночнаатлянтычнага альянсу выйшлі з польскага порта ў Шчэціне й пачалі ваенныя вучэньні ў Балтыйскім моры. 
Baltops 17 – гэта самыя буйныя ў гэтым годзе ў міжнародныя вучэньні ў Балтыйскім моры. У іх прымае ўдзел больш за 4 тыс. войскаў, 50 караблёў і больш за 50 самалётаў. 
У Балтыйскім моры будуць практыкавацца адзінкі з Бэльгіі, Даніі, Эстоніі, Фінляндыі, Францыі, Нідэрляндаў, Летувы, Латвіі, Нямеччыны, Нарвэгіі, Польшчы, Вялікабрытаніі, Швэцыі й ЗША. 
Польшча выступае ў якасьці краіны-гаспадара. Манэўры будуць праходзіць у Балтыйскім моры й на марскіх навучальных пляцоўках Польскага ваенна-марскога флёту.
Яны будуць доўжыцца да 18 чэрвеня й завершацца ў нямецкай Кілі.
аз
У нядзелю 50 ваенных караблёў з 14 краінаў Паўночнаатлянтычнага альянсу выйшлі з польскага порта ў Шчэціне й пачалі ваенныя вучэньні ў Балтыйскім моры. 
Baltops 17 – гэта самыя буйныя ў гэтым годзе міжнародныя вучэньні ў Балтыйскім моры. У іх прымае ўдзел больш за 4 тыс. вайскоўцаў, 50 караблёў і больш за 50 самалётаў. 
 
PAP/Marcin Bielecki
 
 
У Балтыйскім моры ў манэўрах прымаюць удзел адзінкі з Бэльгіі, Даніі, Эстоніі, Фінляндыі, Францыі, Нідэрляндаў, Летувы, Латвіі, Нямеччыны, Нарвэгіі, Польшчы, Вялікабрытаніі, Швэцыі й ЗША. 
 
PAP/Marcin Bielecki
 
 
Польшча выступае ў якасьці краіны-гаспадара. Манэўры будуць праходзіць у Балтыйскім моры й на марскіх навучальных пляцоўках Ваенна-марскіх сіл Польшчы.
 
PAP/Marcin Bielecki
 
 
Вучэньні працягнуцца да 18 чэрвеня й завершацца ў нямецкім Кілі.
аз