Ва Ўкраіне за гергіеўскую стужку аштрафуюць альбо пасадзяць на суткі 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        16.05.2017 19:01
                    
                                 
                
                
                    Вярхоўная рада ўвяла адміністрацыйную адказнасьць за георгіеўскія стужкі.
                
                
                    
                         www.flickr.com/moscow-live
www.flickr.com/moscow-live
                     
                
                
                
               
                
                         Вярхоўная рада Ўкраіны прыняла закон, які ўводзіць адміністрацыйную адказнасьць за георгіеўскія стужкі.
На заканадаўчым узроўні ва Ўкраіне георгіеўскія стужкі не забароненыя, аднак улады настойліва рэкамэндуюць адмовіцца ад іх і папулярызуюць новы сымбаль Дня Перамогі – стылізаваную кветку чырвонага маку, які традыцыйна выкарыстоўваецца ў Эўропе 8 траўня.
У тлумачальнай запісцы да законапраекта сьцьвярджаецца, што з 2014 года георгіеўская стужка выкарыстоўвалася «прарасейска настаўленымі сэпаратыстамі на тэрыторыі Ўкраіны й стала сымбалем сэпаратызму», паведамляе агенцтва РИА Новости.
У законе выкарыстаньне георгіеўскай стужкі, нашэньне на вопратцы, выява на плякатах або паштоўках, у творах мастацтва й СМІ або мацаваньне на аўтамабілях вызначаецца як «прапаганда».
Такія парушэньні будуць карацца штрафам (у пераліку з грыўняў) ад 32 да 97 даляраў па бягучым курсе. Сама стужка й прадметы, на якіх яна намаляваная, падлягаюць канфіскацыі.
Паўторнае парушэньне пагражае штрафам ад 97 да 190 даляраў або адміністрацыйным арыштам на тэрмін да 15 сутак.
У законе зроблена выключэньне для ордэнаў і мэдалёў Вялікай Айчыннай вайны, у афармленьні якіх выкарыстаная георгіеўская стужка.
вс