“Гісторыя ранейшых удзелаў Беларусі ў Эўрабачаньні ганебная”
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
12.05.2017 19:33
Экспэрт: Яны (Naviband) трапілі ў хвалю ўзаемапаразуменьня з усім сьветам.
PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH
Гурт Naviband, які прадстаўляе Беларусь на конкурсе “Эўрабачаньня” ў Кіеве, прайшоў у фінал. Нагадаем, фінальныя музычныя спаборніцтвы адбудуцца 13 мая, у суботу. Дарэчы, беларусы выдзяляюцца сярод выканаўцаў зь іншых краін ня толькі песьняй, але й іміджам ды сцэнічнай свабодай, і пра гэта пішуць ня толькі беларускія СМІ, але й замежныя.
Пра сёлетні конкурс “Эўрабачаньня”, шанцы беларусаў і значэньне беларускай мовы мы размаўляем зь Сяргей Будкіным – кіраўніком парталу тузін.фм.
Экспэрт зазначае, што са сцэны “Эўрабачаньня” па-беларуску яшчэ ніхто не сьпяваў. “Яны (Naviband – рэд.) трапілі ў хвалю ўзаемапаразуменьня з усім сьветам”, - кажа адмыслоўца й зазначае, што “гісторыя ранейшых удзелаў Беларусі ў Эўрабачаньні ганебная”. Зь Сяргеем Будкіным размаўляе Валеры Саўко.
слухайце гукавы файл