Пазьняк: Апошнія падзеі - вынік крызысу палітычнага рэжыму
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        06.05.2017 13:13
                    
                                 
                
                    
                
                
                    Паводле яго, прычына гэтага крызысу ў тым, што Масква „ўліпла” у дзьве вайны – ва Ўкраіне і ў Сырыі. 
                
                
                    
                         radyjo.net/Яраслаў Іванюк
radyjo.net/Яраслаў Іванюк
                     
                
                
                
               
                
                         Сакавіцкія пратэсты супраць „дэкрэту аб дармаедах”, затрыманьні і арышты самых актыўных людзей і грамадзкіх лідараў і на канец "справа патрыётаў" – гэта ўсё можна тлумачыць крызысам палітычнага рэжыму ня толькі ў Беларусі, але і ў Расеі – лічыць Зянон Пазьняк.
Паводле яго, прычына гэтага крызысу ў тым, што Масква „ўліпла” у дзьве вайны – ва Ўкраіне і ў Сырыі. У выніку ў дачыненьні да Крэмля ўведзеныя міжнародныя санкцыі, зьнізілася цана на нафту, а Расея пачала эканамічна падаць.
Праблемы Масквы не маглі не паўплываць і на сытуацыю ў Беларусі – лічыць Зянон Пазьняк.
Размова з Зянон Пазьняком у далучаным гукавым файле.
Яраслаў Іванюк