Бэата Шыдла пажадала вучням посьпехаў на выпускных экзаменах 
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        04.05.2017 12:44
                    
                    Сёньня ў Польшчы пачаліся выпускныя экзамены для вучняў сярэдніх школаў.
                
                         PAP/Tytus Żmijewski
PAP/Tytus Żmijewski 
                     
Бэата Шыдла пажадала вучням посьпехаў на выпускных экзаменах 
Сёньня ў Польшчы пачаліся выпускныя экзамены для вучняў сярэдніх школаў.
Прэм'ер Бэата Шыдла пажадала посьпехаў вучням сярэдніх школаў падчас выпускных экзаменаў. Нагадаем, сёньня пісьмовым тэстам па польскай мове ў Польшчы пачаўся цыкл выпускных экзаменаў. 
Падчас візыту ў Ліцэі імя Станіслава Канарскага(Stanisław Konarski) у горадзе Асьвенцым(Oświęcim) кіраўнічка польскага ўраду падкрэсьліла, што для моладзі гэта важны момант, калі трэба задумацца, што рабіць са сваім жыцьцём у будучыні.
„Вы справіцеся выдатна, таму што вы цяжка працавалі й вы напэўна выдатна падрыхтаваныя”, - пераконвала прэм’ер. Яна таксама пажадала вучням, каб кожнаму ўдалося паступіць на той кірунак ВНУ, на якія заплянаваў. 
аз