Паўла Севярынца будуць судзіць за акцыю на Першамай
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
02.05.2017 08:57
Пасьля мерапрыемства былі затрыманыя Севярынец і Максім Вінярскі.
Павел Севярынец падчас першамайскай акцыіPAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH
2 траўня ў Цэнтральным судзе Менска пройдзе суд над апазыцыйным палітыкам Паўлам Севярынцам. Яго затрымалі пасьля несанкцыянаванай першамайскай акцыі.
Як паведамлялася, у акцыі ў цэнтры сталіцы прынялі ўдзел некалькі соцень чалавек. Акцыя прайшла мірна, падчас яе затрыманьняў не было. Пасьля мерапрыемства былі затрыманыя Севярынец і Максім Вінярскі.
Як інфармуе прэс-служба Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, увечары 1 траўня Севярынец трапіў у ізалятар часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна.
эўрарадыё/вс