Памежнікі затрымалі ваеннага злачынца з Украіны
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
30.04.2017 13:53
25-гадовы аўстрыец абвінавачваецца ў забіваньні параненых і палонных на ўсходзе Ўкраіны.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Памежнікі затрымалі ваеннага злачынца з Украіны
25-гадовы аўстрыец абвінавачваецца ў забіваньні параненых і палонных на ўсходзе Ўкраіны.
Польскія памежнікі затрымалі 25-гадовага мужчыну, які апынуўся ў міжнародным вышуку па абвінавачваньні ў зьдзяйсьненьні ваенных злачынстваў ва ўсходняй Украіне. Грамадзянін Аўстрыі, які ўдзельнічаў ва ўзброеным канфлікце па баку прарасейскіх сэпаратыстаў, забіваў параненых і палонных. У міжнародны вышук прозьвішча мужчыны было ўнесенае па просьбе аўстрыйскай судовай сыстэмы.
Мужчына быў затрыманы падчас кантролю на польска-ўкраінскім пераходзе ў Дарахуску.
Падчас арышту ён не супраціўляўся. Цяпер яго чакае экстрадыцыя ў Аўстрыю.
аз
Польскія памежнікі затрымалі 25-гадовага мужчыну, які апынуўся ў міжнародным вышуку па абвінавачваньні ў зьдзяйсьненьні ваенных злачынстваў ва ўсходняй Украіне
Грамадзянін Аўстрыі, які ўдзельнічаў ва ўзброеным канфлікце па баку прарасейскіх сэпаратыстаў, забіваў параненых і палонных. У міжнародны вышук прозьвішча мужчыны было ўнесенае па просьбе аўстрыйскай судовай сыстэмы.
Мужчына быў затрыманы падчас кантролю на польска-ўкраінскім пераходзе ў Дарахуску.
Падчас арышту ён не супраціўляўся. Цяпер яго чакае экстрадыцыя ў Аўстрыю.
аз