Logo Polskiego Radia
Print

У Менску прайшла традыцыйная акцыя «Чарнобыльскі шлях»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.04.2017 19:05
Акцыя была дазволеная ўладамі, у ёй прыняло ўдзел некалькі соцень чалавек.
фота: Эўрарадыё

26 красавіка ў Менску прайшла традыцыйная вулічная акцыя «Чарнобыльскі шлях». Яна была дазволеная ўладамі. Людзі сабраліся а 18-й гадзіне на пляцоўцы каля кінатэатра «Кастрычнік» і прайшлі па тратуарах вуліцы Сурганава да чарнобыльскай капліцы. У шэсьці паўдзельнічала некалькі соцень чалавек.

Частка людзей пайшла ў Кіеўскі сквэр, дзе ў той жа час праходзіць дазволеная ўладамі акцыя, арганізаваная КХП-БНФ. Яна таксама прысьвечаная ўгодкам чарнобыльскай трагедыі.

Інфармацыі пра затрыманьні няма.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт