Logo Polskiego Radia
Print

Тэрарыстам са Стакгольма швэдзкая разьведка зацікавілася год таму

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 08.04.2017 16:20
Паліцыя не пацьвердзіла інфармацыі, распаўсюджанай СМІ, пра затрыманьне другога падазраванага.
Паліцыя на вуліцах СтакгольмаПаліцыя на вуліцах СтакгольмаPAP/EPA/ANDERS WIKLUND

Начальнік паліцыі Швэцыі Дан Эльясан (Dan Eliasson) паведаміў, што падазраваны ў зьдзяйсьненьні тэракту – 39-гадовага выхадзец з Узбэкістану, які сымпатызуе тэрарыстычнай групоўцы «Ісламская дзяржава». Адначасова Эльясан не пацьвердзіў інфармацыі, якую раней распаўсюдзілі СМІ, пра затрыманьне другога падазраванага.
У сваю чаргу генэральны дырэктар службы дзяржаўнай бясьпекі SÄPO Андэрс Торнбэрг (Anders Thornberg) сказаў, што швэдзкая разьведка год таму пачала сачыць за актыўнасьцю ўзбэка ў сацсетках, аднак яны ня мелі злачыннага характару.
У пятніцу грузавік зьдзейсьніў наезд на пешаходаў у цэнтры Стакгольма. Чатыры чалавекі загінулі, а 15 атрымалі раненьні. Сёньня швэдзкі суд прызначыў абвінавачанаму дзяржаўнага адваката.

Швэдзкая паліцыя пацьвердзіла, што мужчына, затрыманы ў сувязі з учарашнім тэрактам у Стакгольме, гэта кіроўца грузавіка, які ўрэзаўся ў натоўп людзей.

Начальнік паліцыі Швэцыі Дан Эльясан (Dan Eliasson) паведаміў, што падазраваны ў зьдзяйсьненьні тэракту – 39-гадовага выхадзец з Узбэкістану, які сымпатызуе тэрарыстычнай групоўцы «Ісламская дзяржава». Адначасова Эльясан не пацьвердзіў інфармацыі, якую раней распаўсюдзілі СМІ, пра затрыманьне другога падазраванага.

У сваю чаргу генэральны дырэктар службы дзяржаўнай бясьпекі SÄPO Андэрс Торнбэрг (Anders Thornberg) сказаў, што швэдзкая разьведка год таму пачала сачыць за актыўнасьцю ўзбэка ў сацсетках, аднак яны ня мелі злачыннага характару.

У пятніцу грузавік зьдзейсьніў наезд на пешаходаў у цэнтры Стакгольма. Чатыры чалавекі загінулі, а 15 атрымалі раненьні. Сёньня швэдзкі суд прызначыў абвінавачанаму дзяржаўнага адваката.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт