Ужо 26 тысяч чалавек хочуць удзельнічаць у экстрэмальным Крыжовым шляху
Экстрэмальны Крыжовы шлях – гэта больш за 50-кілямэтровая траса, якая павінна прымушаць задумацца і змагацца са слабасьцямі. Сёлета ў цэлай Польшчы ў ім хоча ўдзельнічаць больш за 26 тысяч чалавек.
«ЭКШ – гэта таксама ўнутранае падарожжа, якое дазваляе зазірнуць у глыб сябе і вучыць пакорлівасьці», – гаворыць Якуб Горскі з Сопату, які арганізуе адну з трас.
Зазвычай трасы плянуюцца ў месцах, аддаленых ад будынкаў і асфальтных дарог. Удзельнікі ідуць па выбранай трасе ноччу, разважаючы тэкст, спэцыяльна падрыхтаваны на Крыжовы шлях. Уся дарога адбываецца ў поўнай цішыні. Арганізатары прызнаюць, што частка ўдзельнікаў ідзе, каб праверыць сябе фізычна, ідзе для прыгоды, але многія маюць духоўныя намярэньні.
Каб удзельнікі Крыжовага шляху прынамсі крыху адчулі, што такое пакуты, траса павінны быць цяжкай і вычарпальнай. Яна павінна мець прынамсі 40 км ці 20, калі розьніца пагоркаў большая за 500 мэтраў. Пераадоленьне трасы павінны вымагаць ад удзельніка вялікай фізычнай сілы і доўжыцца прынамсі 8 гадзін.
Статыстычна да мэты даходзіць палова ўдзельнікаў. Здараюцца мазалі, кантузіі, іншыя спыняюць трасу з-за стомленасьці.
У гэтым годзе Экстрэмальны крыжовы шлях адбываецца ў 226 гарадах 6 краін. Падрыхтаваныя 367 трас.
Экстрэмальны Крыжовы шлях – гэта больш за 50-кілямэтровая траса, якая павінна прымушаць задумацца і змагацца са слабасьцямі. Сёлета ў цэлай Польшчы ў ім хоча ўдзельнічаць больш за 26 тысяч чалавек.
«ЭКШ – гэта таксама ўнутранае падарожжа, якое дазваляе зазірнуць у глыб сябе і вучыць пакорлівасьці», – гаворыць Якуб Горскі з Сопату, які арганізуе адну з трас.
Зазвычай трасы плянуюцца ў месцах, аддаленых ад будынкаў і асфальтных дарог. Удзельнікі ідуць па выбранай трасе ноччу, разважаючы тэкст, спэцыяльна падрыхтаваны на Крыжовы шлях. Уся дарога адбываецца ў поўнай цішыні. Арганізатары прызнаюць, што частка ўдзельнікаў ідзе, каб праверыць сябе фізычна, ідзе для прыгоды, але многія маюць духоўныя намярэньні.
Каб удзельнікі Крыжовага шляху прынамсі крыху адчулі, што такое пакуты, траса павінны быць цяжкай і вычарпальнай. Яна павінна мець прынамсі 40 км ці 20, калі розьніца пагоркаў большая за 500 мэтраў. Пераадоленьне трасы павінны вымагаць ад удзельніка вялікай фізычнай сілы і доўжыцца прынамсі 8 гадзін.Статыстычна да мэты даходзіць палова ўдзельнікаў. Здараюцца мазалі, кантузіі, іншыя спыняюць трасу з-за стомленасьці.

ав