Дэпутаты Эўрапарлямэнту пазбавілі імунітэту Марын Ле Пэн
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        02.03.2017 15:22
                    
                                 
                
                
                    Яна пазбаўленая недатыкальнасьці за публікацыю ў сацсетцы фотаздымкаў тэрарыстаў «Ісламскай дзяржавы».
                
                
                    
                         PAP/EPA/PATRICK SEEGER
PAP/EPA/PATRICK SEEGER
                     
                
                
                
               
                
                         Дэпутаты Эўрапарлямэнту пазбавілі імунітэту Марын Ле Пэн. Нацыяналістычны палітык зьяўляецца адначасова кандыдатам на пасаду прэзыдэнта Францыі ў бліжэйшых прэзыдэнцкіх выбарах. Ле Пэн пазбаўленая дэпутацкай недатыкальнасьці за публікацыю ў сацыяльнай сетцы фотаздымкаў тэрарыстаў «Ісламскай дзяржавы».
Дзякуючы імунітэту Марын Ле Пэн не магла быць пастаўленая перад судом. Рашэньне Эўрапарлямэнту азначае, што палітык можа адказваць у судовым парадку за публікацыю жахлівых фотаздымкаў. За гэта пагражае да трох гадоў пазбаўленьня свабоды й штраф у памеры да 75 тыс. эўра.
Лідарка францускай партыі «Нацыянальны фронт» знаходзіцца пад сьледзтвам у Францыі за разьмяшчэньне ў «Твітэры» ў канцы 2015 году трох фатаграфій пакараньня тэрарыстамі ІД, у тым ліку абезгалоўліваньня амэрыканскага журналіста Джэймса Фолі.
вс